“Славія” Юрыя Пунтуса блізкая да развітання з вышэйшай лігай
“Славія” Юрыя Пунтуса можа развітацца з вышэйшай лігай футбольнага чэмпіянату Беларусі. Пасля паражэння ў Магілёве ад “Дняпра” (3:5) каманда апынулася на перадапошнім радку ў турнірнай табліцы. У “Славіі” 20 ачкоў, 10 ачкоў мае “Нафтан”. “Іслач”, якая працяглы час ішла на 15-м месцы (з яе былі зняты 7 ачкоў), выйграла ў гасцях у “Віцебска” (2:0), набрала 21 ачко і цяпер займае 14-е месца.
Іншыя матчы 28-га тура пройдуць у суботу, нядзелю і панядзелак. 4 лістапада згуляюць “Крумкачы” і “Гомель”, “Нёман” і брэсцкае “Дынама”, “Нафтан” і “Шахцёр”. 5 лістапада мінскае “Дынама” прыме “Слуцк”, “Гарадзея” — “Мінск”. 6 лістапада “Тарпеда-БелАЗ”чакае цяжкі паядынак з БАТЭ. Лідыруе “Шахцёр” — 62 ачкі, мінскае “Дынама” мае 59 ачкоў, БАТЭ — 58.