Следчы камітэт Беларусі можа арыштаваць маёмасць і актывы "Уралкалія"

Нагадаем, кіраўніка "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера затрымалі ў панядзелак у Мінску ў аэрапорце пасля сустрэчы з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Гендырэктар “Уралкалія” нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі, заявіў Следчы камітэт Беларусі. Баўмгертнеру выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 млн долараў.

Паводле звестак Следчага камітэта Беларусі, Баўмгертнер і іншыя асобы, "выкарыстоўваючы службовыя паўнамоцтвы ў БКК" у таямніцы ад беларускага боку "падпісваючы дакументы БКК, прадастаўлялі незаконныя зніжкі на прадукцыю асобным пакупнікам". Таксама, сцвярджаюць беларускія праваахоўнікі, "аказваўся ціск на супрацоўнікаў, каб яны перайшлі з БКК у "Уралкалій", апусціліся да банальнага крадзяжу кампутараў з важнай камерцыйнай інфармацыяй".

"Уралкалій" абвяргае заявы Следчага камітэта Беларусі. Расійскі прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў даў даручэнні ў сувязі з затрыманнем гендырэктара "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера.

Як інфармуе РІА "Новости", запрашэнні наведаць Мінск атрымалі таксама старшыня савета дырэктароў "Уралкалія" Аляксандр Валошын і акцыянер Сулейман Керымаў, але яны не прыехалі. Тым часам, Следчы камітэт Беларусі зацікавіўся Сулейманам Керымавым. Праводзіцца праверка на датычнасць асноўнага акцыянера "Уралкалія" да супрацьпраўнай дзейнасці.

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі