Следчы камітэт: Беражкоў цалкам кампенсаваў шкоду

Следчы камітэт: Беражкоў цалкам кампенсаваў шкоду

Следчы камітэт абнародаваў некаторыя падрабязнасці ў крымінальнай справе былых топ-менеджараў ХК "Дынама-Мінск" Уладзіміра Беражкова і Максіма Суботкіна.

Следчыя завяршылі расследаванне па справе хакейных топ-менеджараў і перадалі справу ў пракуратуру. Згодна з законам, на працягу 15 дзён пракуратура павінна вырашыць, накіроўваць справу ў суд, вярнуць на дарасследаванне або закрыць яе.

Афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова паведаміла, што Беражкоў і Суботкін амаль цалкам кампенсавалі шкоду, налічаную па гэтай справе.

Юлія Ганчарова: "Агульная шкода, усталяваная па гэтай крымінальнай справе, склала больш за тры мільярды рублёў. Яна пагашаная абвінавачанымі практычна ў поўным аб'ёме. Калі казаць больш канкрэтна, то Уладзімірам Беражковым яна цалкам пагашаная. Што датычыць Максіма Суботкіна, то шкода пагашаная больш чым на 90%".

Напачатку да Беражкова былі агучаныя прэтэнзііў 1 млрд рублёў, да Суботкіна — у 400 млн рублёў. Беражкова зараз вінавацяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, а таксама крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. У Суботкіна акрамя гэтых двух абвінавачанняў фігуруе яшчэ перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў.

Паведамляецца, што абодва абвінавачаныя хадайнічаюць пра вызваленне, бо кампенсавалі шкоду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі