Следчыя вывучаюць абставіны траўмавання рабочых на заводзе ў Барысаве

Следчыя вывучаюць абставіны траўмавання рабочых на заводзе ў Барысаве

Следчыя вывучаюць абставіны траўмавання двух рабочых на заводзе па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення ў Барысаве. Здарэнне адбылося раніцай 1 ліпеня. Падчас рамонтных работ у цэху № 2 загарэлася баявая машына, якая належыць Мінабароны (гаворка ідзе пра ўспышку нейкай гаручай вадкасці). Маладыя людзі (1991 і 1994 гадоў нараджэння) атрымалі тэрмічныя апёкі, іх шпіталізавалі ў цяжкім стане, паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог. Сайт ex-press.by дадае, што ў рабочых 30-40% апёкаў цела. Яны знаходзяцца ў Барысаўскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Даследчую праверку па факце траўмавання рабочых праводзіць Барысаўскі раённы аддзел Следчага камітэта. Адзначаецца, што пацярпелыя не могуць нічога паведаміць пра здарэнне з-за свайго стану здароўя. Следчыя размаўляюць з іншымі работнікамі, з кіраўніцтвам прадпрыемства, вывучаюць дакументацыю, прызначаная пажарна-тэхнічная экспертыза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі