Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён

Слонімская сінагога / Дзмітрый Іўчанка, Наталля Косар, fotobel.by
Слонімская сінагога / Дзмітрый Іўчанка, Наталля Косар, fotobel.by

Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён. Стартавую цану ўсталявалі ў 130 тысяч рублёў. Пра гэта распавядае "Блог Гродна".

Нагадаем, у 2020 годзе Слонімскую сінагогу за 30 тысяч рублёў купіла мінская пісьменніца Ілона Караваева. Дзеля гэтага яна прадала кватэру. Хацела такім чынам аддаць даніну памяці сваёй сям'і — у Слоніме пасля вайны жыла яе мама. Стартавая цана ў 2020 годзе была вышэй — амаль 140 тысяч. Але больш заможных пакупнікоў не знайшлося.

Караваева планавала аднавіць гістарычны будынак, але не разлічыла сілы. Толькі на праект рэканструкцыі трэба было знайсці $50 000. Грошы яна не знайшла, таму гістарычны помнік зноў перадалі гораду. Слонімская сінагога была пабудавана ў 1642 годзе, яна лічыцца найстарэйшым архітэктурным помнікам горада. Яна пабудавана ў стылі барока, але з характэрнымі для Беларусі таго часу архітэктурна-кампазіцыйнымі прыёмамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі