Службовых асобаў "Паліміра" абвінавачваюць у падлогу

Службовых асобаў "Паліміра" абвінавачваюць у падлогу

Службовых асобаў наваполацкага завода "Палімір" абвінавачваюць у парушэнні правілаў аховы працы і ў службовым падлогу. Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава, восенню 2014 года 34-гадовы начальнік аднаго з цэхаў і 33-гадовы зменны майстар не правялі неабходны інструктаж і праверку ведаў па пытаннях аховы працы. Яны дапусцілі да выканання работ з павышанай небяспекай без афармлення нараду-допуска 37-гадовага рабочага. 19 лістапада 2014-га мужчына ўнутры ачышчаў ёмістасць ад рэшткаў прадукта. У гэты момант адбылося ўзгаранне газапаветранай сумесі. Рабочы атрымаў апёкі 60% паверхні цела і праз 9 дзён памёр у бальніцы.

Згаданыя службовыя асобы, каб пазбегнуць адказнасці за дапушчаныя парушэнні па ахове працы, унеслі ў афіцыйныя дакументы запісы аб праходжанні памерлым праверкі і паўторнага інструктажу. Калі гэта было выяўлена, мужчынам выставілі абвінавачанне ў "парушэнні правілаў аховы працы, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека" (ч. 2 арт. 306 КК) і "службовым падлогу" (ч. 1 арт. 427 КК). Следчыя апыталі больш за 200 сведкаў, былі праведзеныя складаныя тэхнічныя экспертызы (у тым ліку і экспертызы почырку). Справу перадалі пракурору для накіравання ў суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі