СМІ: Беларусь плануе падвоіць колькасць авіярэйсаў з краін Блізкага Усходу

Нацыянальны аэрапорт "Мінск"​ / caa.gov.by
Нацыянальны аэрапорт "Мінск"​ / caa.gov.by

Нацыянальны аэрапорт "Мінск" рыхтуецца значна павялічыць рэйсы са Стамбула, Дамаска і Дубая, піша Deutsche Welle са спасылкай на нямецкі штотыднёвік Welt am Sonntag.

Зыходзячы са звестак аб авіярэйсах, да сакавіка з аэрапортаў Стамбула, Дамаска і Дубая ў Мінск запланаваны штотыдзень каля 40 рэйсаў. У параўнанні з зімой 2019-2020 гадоў, колькасць рэйсаў з краін Блізкага Усходу ў Мінск вырасла больш чым удвая, зазначае газета.

Цяпер у Беларусь штодзень прыбываюць каля 800-1000 мігрантаў, сведчаць звесткі нямецкіх спецслужбаў, якія прыводзіць Welt am Sonntag. У сувязі з гэтым, паводле інфармацыі выдання, Беларусь хутка можа задзейнічаць для абслугоўвання рэйсаў з краін Блізкага Усходу яшчэ пяць сваіх аэрапортаў. Яны зменяць статус нацыянальных на міжнародныя. Адзін з іх размешчаны ў горадзе Гродна, усяго за 20 кіламетраў ад польскай мяжы.

З пачатку лістапада ў Нямеччыну з Беларусі незаконна прыбылі 572 чалавекі. За ўвесь 2021 год было зафіксавана 8407 выпадкаў незаконнага перасячэння мяжы. Самай напружанай сітуацыя застаецца на мяжы Нямеччыны з Польшчай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі