СМІ: ЦВК Беларусі прыцягнуць да "рэферэндуму" па ўваходжанні "ЛНР/ДНР" у Расію

СМІ: ЦВК Беларусі прыцягнуць да "рэферэндуму" па ўваходжанні "ЛНР/ДНР" у Расію

Украінскіх бежанцаў, якія пражываюць у Беларусі, плануюць прыцягнуць да галасавання на "рэферэндуме" па далучэнні захопленых украінскіх абласцей да Расіі. Для іх у Беларусі створаць участкі для галасавання, піша The Insider.

У выданні кажуць, што атрымалі дакументы пра падрыхтоўку "рэферэндуму" на акупаваных тэрыторыях Украіны. У праекце ўжо нават называюцца планавыя лічбы па выніках галасавання, а таксама прыводзіцца план "замацавання пераможнага выніку".

Участкі для галасавання для эвакуяваных або гвалтоўна вывезеных украінцаў плануецца стварыць на тэрыторыях Расіі і Беларусі.

Раней у СМІ з'яўляліся звесткі, што "рэферэндум" можа прайсці 14 верасня. На ім планавалася далучыць да Расіі як мінімум Данецкую і Луганскую вобласці Украіны.

СМІ: ЦВК Беларусі прыцягнуць да "рэферэндуму" па ўваходжанні "ЛНР/ДНР" у Расію
Планы Расіі наконт "рэферэндуму" ва Украіне / theins.ru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі