СМІ: Экс-прэзідэнт Украіны Януковіч выхоўвае пазашлюбнага сына

СМІ: Экс-прэзідэнт Украіны Януковіч выхоўвае пазашлюбнага сына

Былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч пасля ўцёкаў у Расію заняўся бацькоўскімі клопатамі — ён цяпер выхоўвае сына, якому каля трох год. Пра гэта піша ўкраінскае выданне strana.ua са спасылкай на крыніцы ў атачэнні палітыка.

Паводле выдання, 67-гадовы Віктар Януковіч жыве ў грамадзянскім шлюбе з Любоўю  Паляжай, сястрой сваёй былой кухаркі. Такую інфармацыю сам Януковіч пацвердзіў сёлета ў лютым у інтэрв’ю нямецкай газеце Der Spiegel. Таксама ён тады сказаў, што развёўся з Людмілай Януковіч, з якой пражыў у шлюбе 45 гадоў. Аднак пазней галоўнаму рэдактару Der Spiegel прыйшоў адкрыты ліст ад прэс-службы былога ўкраінскага прэзідэнта, у якім гаварылася, што сцвярджэнні пра развод з'яўляюцца здагадкамі і пры публікацыі артыкула былі дапушчаныя фактычныя памылкі.

У Паляжай (у дзявоцтве Садыкава) — ёсць дачка Марыя ад першага шлюбу. Дзяўчынка разам з маці жыла ў Межгор'і, а потым з'ехала ў Растоў. Сваё другое дзіця жанчына хутчэй за ўсё нарадзіла ў Расіі, куды з’ехала цяжарнай.

У Віктара Януковіча ад шлюбу з першай жонкай Людмілай было двое дарослых сыноў, Аляксандр і Віктар. Яны разам з бацькам збеглі ў Расію пасля Майдана. Віктар у 2015 годзе загінуў падчас лядовых аўтагонак на возеры Байкал: машына правалілася пад лёд.

Людміла Януковіч цяпер жыве ў Крыме.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі