СМІ: польскамоўныя школы Гродна і Ваўкавыска пераводзяць на рускую мову

СМІ: польскамоўныя школы Гродна і Ваўкавыска пераводзяць на рускую мову

На гэтым тыдні ў гродзенскай школе №36, дзе навучанне вядзецца па-польску, адбыўся бацькоўскі сход. На ім адміністрацыя школы паведаміла бацькам, што з наступнага навучальнага года выкладанне па-польску адмяняецца, піша Rzeczpospolita.

Усе школьныя прадметы вучні будуць вывучаць на адной з дзвюх дзяржаўных моваў — рускай ці беларускай. Пры гэтым школьнае кіраўніцтва спасылалася на зменены Закон аб адукацыі, дзе не прадугледана выкладанне на мовах нацыянальных меншасцяў. 

Пааодле інфармацыі выдання, такі ж лёс чакае і польскую школу ў Ваўкавыску. 

Выкладанне па-польску ў Беларусі вядзецца ў дзвюх школах — у Гродне і Ваўкавыску. У гродзенскай школе навучаецца каля 620 вучняў, у ваўкавыскай — 250.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі