СМІ: Слуцкі аб'явіў гульцам ЦСКА, што яго зменіць Ганчарэнка
Галоўны трэнер ЦСКА Леанід Слуцкі 6 снежня аб'явіў гульцам каманды, што яго зменіць Віктар Ганчарэнка, інфармуе rsport.ru. Аднак афіцыйнай інфармацыі пра прызначэнне галоўным трэнерам беларускага спецыяліста пакуль няма. Ганчарэнка — галоўны трэнер "Уфы", аднак у яго кантракце ёсць пункт, у адпаведнасці з якім ён можа вярнуцца падчас сезона ў ЦСКА, дзе ён быў старшым трэнерам.
Віктару Ганчарэнку 39 гадоў. У 2008-2013 гадах ён быў галоўным трэнерам барысаўскага БАТЭ, упершыню вывеў беларускі футбольны клуб у групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў. З 2013-га Ганчарэнка працуе ў Расіі, быў галоўным трэнерам "Кубані", "Урала", уваходзіў у трэнерскі штаб ЦСКА. "Уфу" беларускі спецыяліст трэніруе з 2016 года, каманда займае ў расійскім чэмпіянаце 8-е месца.