СМІ: У порце Стамбула выбухнуў грузавік з украінскімі нумарамі
У порце Хайдарпаша ў Стамбуле на стаянцы выбухнуў грузавік, паведамляе УНІАН са спасылкай на турэцкія СМІ. Па словах відавочцаў, у аўтамабіля былі ўкраінскія нумарныя знакі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, выбух адбыўся пасля таго, як аўтамабіль загарэўся. Мяркуецца, што прычынай выбуху магло стаць загаранне паліва.
Кіроўца аўтамабіля атрымаў лёгкія раненні і быў шпіталізаваны.
Фота: twitter.com/140journos