СМІ: украінскі снайпер застрэліў начальніка штаба расійскіх марскіх коцікаў
Здарэнне адбылося ў раёне ўкраінскага горада Новаазоўск, які летась быў акупаваны баевікамі і расійскімі падраздзяленнямі.
У раёне ўкраінскага горада Новаазоўск, які летась быў акупаваны баевікамі і расійскімі падраздзяленнямі, снайпер застрэліў начальніка штаба расійскіх марскіх коцікаў. Зроблена гэта было са снайперскай зброі вялікай магутнасці, паведамляе група вядомага блогера Алега Ярчука, якая займаецца публікацыяй радыёперахопаў.
Адзначаецца, што ў раёне Новаазоўска праводзіліся заняткі зводнага атрада марской спецыяльнай разведкі Ціхаакіянскага і Паўночнага флатоў Узброеных сілаў РФ ("падраздзяленні 1-й спецыяльнай групы "Дэльфін"). Менавіта падчас іх і быў застрэлены расійскі афіцэр. Больш ніхто не пацярпеў.
Як адзначае сайт censor.net.ua, украінскі полк "Азоў", які абараняе Марыупаль і наваколле, адмаўляе сваё дачыненне да гэтай акцыі. А прэс-афіцэр сектара "М" Яраслаў Чапурны пацвердзіў, што факт сапраўды меў месца.
Дарэчы, снайперская зброя "вялікай магутнасці" засвяцілася і ў раёне Дэбальцава. Там падчас разгрузкі расійскай бронетэхнікі быў абстраляны прысутны асабісты склад. Шэсць чалавек загінула, адзін быў паранены.
Фота: АР