Снапкоў расказаў пра таямніцу канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі
Міністр эканомікі Мікалай Снапкоў выступіў у Мінску на 15-й Асамблеі дзелавых колаў.
У ёй удзельнічаюць прадстаўнікі рэспубліканскіх, рэгіянальных і галіновых аб’яднанняў прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, навуковых і аналітычных цэнтраў, банкаў, міжнародных эканамічных ды фінансавых арганізацый.
Вось што заявіў Мікалай Снапкоў:
“Чаму нашая эканоміка канкурэнтназдольная сёння? Першая прычына — стабільнасць у грамадстве, другая — людзі, то бок чалавечы капітал. Гэта не мае тэзісы, а вынік апытанкі інвестараў у нашай краіне: як замежных, так і нацыянальных”.
Міністр эканомікі адзначыў, што айчыннае прадрымальніцтва з’яўляецца рухаючай сілай эканамічнага росту ў Беларусі. Ён заўважыў, што ўрад аказвае падтрымку прыватнаму сектару. У Беларусі адбываецца істотны зрух у дзяржаўнай палітыцы ў бок больш крэатыўнага і навацыйнага, прадпрымальніцкага грамадства, адзначыў Снапкоў.
Фота — bymedia.net