Снег і галалёдзіца: надвор'е ў Беларусі 4 снежня

Зімовы Мінск / Еўрарадыё
Зімовы Мінск / Еўрарадыё

У нядзелю, 4 снежня, у Беларусі чакаюцца снег і галалёдзіца. У краіне будзе пераважаць воблачнае надвор'е, месцамі чакаюцца ападкі — той самы снег. Такі прагноз даюць сіноптыкі з Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыяактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Таксама сіноптыкі прагназуюць слабы галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Пра гэта не варта забывацца, калі знаходзіцеся за рулём.

Уночы на ​​ўсходзе Беларусі пахаладае да -11 градусаў. У іншых рэгіёнах тэрмометры пакажуць ад 2 да 8 градусаў марозу. А ўдзень на паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да +1. Зрэшты, па паўночным усходзе ўсё роўна будзе холадна: да -7 градусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі