"Соседний мир": "Чип и Дейл" спяшаюцца на дапамогу!

Больш за тыдзень на Еўрарадыё ішло галасаванне,мэтай якога было — вызначыць, які яшчэ гурт выйдзе ў беларускі фінал адбору на фэст "Соседний мир". Вынік наступны: да гуртоў "НаОдинДень!", GLORY, NIZKIZ, "ЙО-ЙО", БЕZ.NOT, PAWA, "43 ОБОРОТА" і Straightroads далучаюцца "Чип и Дейл".

Фанаты "ратаўнікоў" вельмі моцна хацелі пабачыць іх на беларускім фінале адбору на, які пройдзе 21 чэрвеня ў “Дрымлэндзе”! "Чип и Дейл" назбіралі ажно 651 голас. Гэта на 57 галасоў больш, чым у бліжэйшага пераследніка, гурта The Paradise Avenue.

“Мы не прайшлі ў фінал з адбору бо чакалася, што нас падтрымае хаця б дваццаць прыхільнікаў, а прыйшло толькі 12. Але мы тады атрымалі галасы ад журы, і нам усяго трох галасоў не хапіла да перамогі! Спадзяемся, што тое, што будзем граць заўтра, ўсім спадабаецца. Наша надзея на падтрымку бармэнаў ды прыбіральшчыц! — распавядае лідар гурта Леанід Шур. І нечакана прызнаецца. — Заўтра будзе крыху цяжка, бо ў нашага трамбаніста, які грае яшчэ і ў гурце J-J Bingz, канцэрт на фестывалі I need, а бубнач мусіць паспець на вяселле. Парэпетаваць, відавочна, не атрымаецца, але новае шоу, як заўжды, прыдумаем”.

Каб узяць удзел у галасаванні, трэба было абраць гурт, пакінуць свой актуальны e-mail, атрымаць ліст ад Еўрарадыё і перайсці па спасылцы ў ім. Механізм галасавання прымаў толькі па адным голасе з аднаго паштовага адразу і IP-адраса, таму сумнявацца ў выніках не выпадае.

Віншуем пераможцу і заклікаем усе шэсць соцень прыхільнікаў не завязваць з падтрымкай. Вы адказныя за тых, каго вывелі ў фінал!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі