Сотні чалавек затрыманыя за ўдзел у беспарадках у Францыі
Беспарадкі ў Нантэры / Reuters
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон збірае сёння новае экстраннае пасяджэнне ўрада, каб абмеркаваць, што рабіць з беспарадкамі ў краіне, піша Reuters. Трэцюю ноч запар у Францыі ўспыхваюць пратэсты. Яны сталі рэакцыяй на гібель сямнаццацігадовага падлетка. Ён быў за рулём і не спыніўся па патрабаванні паліцыі. Паліцэйскі адкрыў агонь.
Учора ўвечары французскі міністр унутраных спраў Жэральд Дарманэн паведамляў, што за ўдзел у беспарадках ужо арыштаваныя больш за 420 чалавек. А сёння раніцай заявіў, што паводле яго "цвёрдага ўказання" мінулай ноччу было затрыманыя яшчэ 667 чалавек. Задзейнічаны каля 40 000 паліцэйскіх. Беспарадкі мінулай ноччу працягваліся не толькі ў Нантэры, працоўным мястэчку на заходняй ускраіне Парыжа, дзе быў застрэлены падлетак, але і ў іншых гарадах. У Нантэры пратэстоўцы падпальвалі аўтамабілі, барыкадавалі вуліцы і кідалі снарады ў паліцыю. У цэнтры Парыжа была ўзламаная абутковая крама Nike, разбітыя вітрыны іншых крам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.