Спартсмен-алімпіец зламаў дзверы ў гатэлі ў Сочы (фота)
Амерыканскі бабслеіст Джоні Куін апынуўся заблакаваным у душавой і проста не меў іншага спосабу выбрацца.
“Я быў у душы, калі выявіў, што дзверы зачыненыя. Не маючы тэлефону, каб паклікаць на дапамогу, я быў вымушаны скарыстацца навыкамі разганяючага і выбіць дзверы”, — напісаў Куін у сваім Твітэры.
Раней спартсмены неаднаразова наракалі на тое, што гатэлі ў алімпійскай вёсцы ў Сочы недаробленыя.