Спартсменам і трэнерам істотна паднялі заробкі

Спартсменам і трэнерам істотна паднялі заробкі

Спартсменам, трэнерам ды іншым спецыялістам нацыянальных каманд Беларусі па відах спорту істотна павысілі заробкі. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ўраду, пастановай Саўміна ад 18 студзеня 2018 года памер тарыфнай стаўкі (акладу) павялічаны ў сярэднім з 85% да 300%.

Дакумент прыняты дзеля выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы, дадзеных 30 траўня 2017 года на Алімпійскім сходзе Нацыянальнага камітэта Беларусі.

Як адзначаецца ў паведамленні, такія захады дазволяць павысіць узровень заробкаў спартсменаў у сярэднім на 80% або на 490,76 рубля на месяц.

Канкрэтны памер павышэння тарыфных ставак (акладаў) вызначаецца Міністэрствам спорту і турызму. Пастанова набывае моц з моманту яе афіцыйнага апублікавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі