Спартыўная газета "Прессбол" адзначае 25-годдзе

Спартыўная газета "Прессбол" адзначае 25-годдзе

Спартыўная газета "Прессбол" адзначае 25-годдзе. Першы нумар выдання выйшаў 16 студзеня 1991 года накладам 75 тысяч асобнікаў. На працягу пяці гадоў газета была штотыднёвікам, затым стала выходзіць двойчы ў тыдзень, а цяпер выпускаецца штодзённа з аўторка па пятніцу. На сённяшні дзень выйшлі ўжо 3774 нумары.

Першым галоўным рэдактарам "Прессбола" быў Аляксандр Барысевіч, з 1995-га гэтую пасаду займаў Уладзімір Беражкоў (зараз ён знаходзіцца пад следствам па сваёй працы ў ХК "Дынама-Мінск"), з 2014 года — Сяргей Кайко.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі