Спецдакладчыкам ААН па правах чалавека ў Беларусі прызначаная Анаіс Марын
Спецдакладчыкам ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі прызначаная Анаіс Марын. Яна эксперт з Францыі, пачне працаваць на гэтай пасадзе з канца кастрычніка і зменіць Міклаша Харашці, паведамляе сайт Савета ААН па правах чалавека.
Апроч Анаіс Марын на пасаду спецдакладчыка па Беларусі прэтэндавалі яшчэ 7 экспертаў з Брытаніі, Францыі, Румыніі, Ірландыі і Эрытрэі.
Савет ААН па правах чалавека 5 ліпеня прыняў рэзалюцыю, у якой працягнуў мандат спецдакладчыка па сітуацыі ў Беларусі на год. У МЗС краіны заявілі, што не прызнаюць такі дакумент.
Раней, 25 чэрвеня на 38-й сесіі ў Жэневе спецдакладчык Міклаш Харашці прадставіў справаздачу па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, паводле якога ў краіне захоўваецца “абстаноўка падаўлення правоў і свабодаў грамадзянаў”.