Спевака і шоўмэна Дзядзю Ваню будуць судзіць за ўдзел у пратэстах

Іван Вабішчэвіч

Іван Вабішчэвіч / av.by

Спевака і шоўмэна Дзядзю Ваню будуць судзіць за ўдзел у пратэстах (арт. 342 КК "удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак"). Пра тое, што Іван Вабішчэвіч за кратамі, стала вядома ў пачатку лістапада. Цяпер жа праваабаронцы даведаліся, што яго справу пачнуць разглядаць 10 снежня ў судзе Партызанскага раёна Мінска (суддзя — Вольга Царык).

Вабішчэвічу (творчы псеўданім Дзядзя Ваня) 44 гады. У 2020-м ён выказваўся пра падзеі ў Беларусі, пра неабходнасць пераменаў. З-за гэтага ў Гомелі адмянілі яго канцэрт.

Мяркуецца, што за кратамі ён знаходзіцца з канца верасня, калі апошні раз абнаўляў сацсеткі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі