Канцэрт спевака Дзядзі Вані ў Гомелі адмянілі пасля словаў пра падзеі ў краіне
У Гомелі адмянілі выступ спевака Дзядзі Вані (Івана Вабішчэвіча).
Як пішуць "Моцныя навіны", выступ быў запланаваны на набярэжнай ракі Сож 3 ліпеня. Але з анонсаў мерапрыемстваў імя артыста нечакана знікла.
Сам артыст патлумачыў звесткі пра свой канцэрт так: "Адменены. Фармулёўка — адсутнасць фінансавання. Шкада, што не атрымалася зрабіць канцэрт для гамельчукоў. Але значыць, яшчэ прыедзем, не апошні дзень жывем".
Напярэдадні Дзядзя Ваня напісаў у Instagram пост пра падзеі ў краіне, які выклікаў вялікі розгалас. Ён заявіў, што ганарыцца людзьмі, якія ўсвядомілі, што яны народ, а не "народзец". Загадаў спявак і ўладу: "А што з нагоды спраў апошніх дзён і дзеянняў уладаў… Па-мойму гэта страх. А той, хто баіцца, не можа весці за сабой Людзей".
Артыст не хоча казаць, ці звязаная адмена канцэрта з яго допісам. Па яго словам, усё і так зразумела.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.