Спіс Forbes па самых высокааплатных музыках узначаліў рэпер Паф Дэдзі

Спіс Forbes па самых высокааплатных музыках узначаліў рэпер Паф Дэдзі

Амерыканскі часопіс Forbes склаў спіс самых высокааплатных музыкаў 2017 года. Узначаліў яго амерыканскі рэпер Шон Комбс, вядомы пад псеўданімам Паф Дэдзі і Пі Дзідзі, піша РБК. Сёлета ён зарабіў 130 млн долараў (без выліку падаткаў).

Сёлета ён зладзіў музычны тур Bad Boy Family Reunion, а таксама падпісаў рэкламны кантракт з гарэлкай Ciroc. Таксама паспяхова прадалася яго калекцыя вопраткі Sean John — на 70 мільёнаў долараў.

Другое месца заняла спявачка Беёнсе: яна зарабіла 105 мільёнаў долараў. Дарэчы, больш за 100 мільёнаў змаглі зарабіць толькі яна і Паф Дэдзі. Асноўныя прыбыткі Беёнсе прынёс сусветны тур Queen Bey's Formation World Tour. Чысты прыбытак ад яго склаў чвэрць мільярда долараў.

Трэці радок рэйтынгу Forbes заняў рэпер Дрэйк, які зарабіў за год 94 мільёны долараў.

У гутарцы з Forbes музыка Эйбел Тэсфае (псеўданім The Weeknd) заявіў, што артысты больш не зарабляюць на продажы песень. Сам ён, дарэчы, зарабіў сёлета 92 мільёны долараў, прычым большую іх частку — на фестывалі Live Nation.

Пятае месца заняў поп-рок-гурт Coldplay ($88 млн), шостае — Guns N 'Roses ($84 млн), сёмае — Джасцін Бібер ($83,5 млн). На восьмым месцы апынуўся амерыканскі фолк-выканаўца Брус Спрынгсцін ($75 млн), на дзявятым — Адэль ($69 млн), на дзясятым — Metallica ($66,5 млн).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі