Спіс самых высокааплатных футбалістаў свету па версіі Forbes

Часопіс Forbes апублікаваў спіс самых высокааплатных футбалістаў свету. Другі год запар яго ачольвае нападаючы зборнай Партугаліі і мадрыдскага "Рэала" 30-гадовы Крышціяну Раналду. Летась ён зарабіў 79 мільёнаў долараў, гэта на 6 млн долараў больш, чым было ў 2013 годзе. Больш за 52 млн з гэтай сумы футбаліст атрымаў у выглядзе заробку і бонусаў, рэшту — за кошт спонсарскіх пагадненняў.

На другім месцы — форвард зборнай Аргенціны і "Барселоны" Ліянэль Месі — 70,5 млн долараў (48,5+22), на трэцім — нападаючы зборнай Швецыі і французскага ПСЖ Златан Ібрагімавіч —— 41,8 млн долараў.

РІА "Новости" адзначае, што ў дзясятку самых высокааплатных футбалістаў свету таксама патрапілі Гарэт Бэйл з "Рэала" — 34,9 млн, Неймар з "Барселоны" — 31,7 млн, Радамель Фалькао і Уэйн Руні з "Манчэстар Юнайтэд" — адпаведна 31 і 25,8 млн, Хамес Радрыгес з "Рэала" — 25,4 млн, Серхіё Агуэра з "Манчэстар Сіці" — 25,3 млн, Луіс Суарэс з "Барсы", які ў 2014-м зарабіў 19,9 млн долараў.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі