Справа трактарыста, які закапаў свайго загінулага пасажыра, перададзеная ў суд

Справа трактарыста, які закапаў свайго загінулага пасажыра, перададзеная ў суд

Крымінальная справа ў дачыненні трактарыста-машыніста з вёскі Чэлюшчэвічы Петрыкаўскага раёна, які выпадкова забіў, а потым закапаў свайго пасажыра, перададзеная ў суд. Інцыдэнт здарыўся 2 кастрычніка 2015 года. У той дзень трактарыст заехаў на мехдвор сельскагаспадарчага прадпрыемства для рамонту прычэпу. Пасля ліквідацыі паломкі ён паехаў назад у поле і ўзяў у кабіну выканаўцу абавязкаў галоўнага агранома і электразваршчыка, хоць і не меў права браць пасажыраў — гэта не прадугледжана тэхнічнымі характарыстыкамі машыны.

Па дарозе ў поле трактарыст і яго пасажыры моцна напіліся і калі ўвечары трактар з ужо загружаным прычэпам ехаў па прасёлачнай дарозе, задняе акно кабіны раптоўна адчынілася. Адзін з пасажыраў, электрагазазваршчык, выпаў з кабіны, трапіў пад колы трактара і загінуў на месцы.

Каб схаваць злачынства, трактарыст завёз цела пацярпелага ў лес і там закапаў. Але неўзабаве мужчыну пачалі шукаць і адразу западозрылі трактарыста. Той прызнаўся ў тым, што здарылася і паказаў месца, дзе схаваў цела.

Падчас ускрыцця ў крыві загінулага знайшлі этылавы спірт у колькасці 4,79 праміле.

Следства таксама выявіла, што кіраўніцтва прадпрыемства не сачыла за падначаленымі, што і спрыяла парушэнню працоўнай дысцыпліны і распіццю спіртных напояў на працоўным месцы. На прадпрыемстве таксама не сачылі за станам сельскагаспадарчай тэхнікі, своечасовым выяўленне і ліквідацыі няспраўнасцяў, паведамляе прэс-служба Следчага камітэту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі