Справу аб падпалах у Ваўкавыску могуць аб’яднаць з гранатамётам

Следства па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава ды Ўладзіміра Асіпенкі разглядае магчымасць аб’яднання дзвюх крымінальных спраў: аб падпалах, абвінавачванне ў чым прадпрымальнікам прад’яўлена 18 лютага, са знойдзеным у Ваўкавыску гранатамётам. Пра гэта Еўрарадыё  паведаміў юрыст Алег Волчак, які ўчора сустракаўся са зняволенымі. Следчы па справе Віталь Кухарчык дапытаў прадпрымальнікаў па справе знойдзенага побач з заводам “Волмед” у Ваўкавыску гранатамёта.

Вось што распавёў Алег Волчак: "Сёння ён будзе ў пракуратуры вырашаць пытанне аб працягненні тэрмінаў утрымання пад вартай і пытанне пра далучэнне крымінальнай справы па гранатамёце".

Нагадаем, Аўтуховіч, Лявонаў і Асіпенка былі затрыманыя ў лютым, з таго часу ўсе трое знаходзяцца пад вартай у мінскім следчым ізалятары. Мікалай Аўтуховіч з 16 красавіка вядзе галадоўку пратэсту. Ён патрабуе хутчэйшага суда або змянення меры стрымання. Амаль за паўтара месяца галадоўкі прадпрымальнік страціў больш за 15 кілаграмаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі