Справу Дзяніса Урада перагледзіць Вярхоўны суд

У траўні за "здраду дзяржаве" экс-афіцэр Генштаба Дзяніс Урад быў асуджаны на 18 гадоў пазбаўлення волі / ОНТ
У траўні за "здраду дзяржаве" экс-афіцэр Генштаба Дзяніс Урад быў асуджаны на 18 гадоў пазбаўлення волі / ОНТ

Вярхоўны суд разгледзіць у сераду, 18 жніўня, заяву аб змене прысуду «у сувязі са змяненнем заканадаўства» асуджанага ў здрадзе дзяржаве былога афіцэра Генштаба Дзяніса Урада. Пра гэта паведамляе сайт Вярхоўнага суда.

Нагадаем, У траўні за "здраду дзяржаве" Дзяніс Урад быў асуджаны на 18 гадоў пазбаўлення волі на падставе ч. 2 арт. 356 КК. Прысуд суда ўступіў у моц. Ён сфатаграфаваў ліст міністра ўнутраных спраў міністру абароны і адправіў здымак у телеграм-каналы.

Таксама Дзяніс Урад фігураваў у фільме «манкурт», паказаным на ОНТ. Яго называлі афіцэрам, які падчас дзяжурства сфатаграфаваў сакрэтны ліст ад міністра МУС міністру абароны і пераслаў яго аднаму з телеграм-каналаў, што апублікаваў дакумент. У ім гаварылася аб прыцягненні ваеннаслужачых да аховы аб'ектаў у выпадку ўзнікнення пагрозы масавых беспарадкаў або ўвядзення надзвычайнага становішча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі