Справу Коржыча будзе разглядаць Мінскі абласны суд

Справу Коржыча будзе разглядаць Мінскі абласны суд

Крымінальную справу аб гібелі салдата Аляксандра Коржыча будзе разглядаць Мінскі абласны суд. Калі пачнецца судовае разбіральніцтва, пакуль невядома. Дата стане вядомая пазней, напісала на сваёй старонцы ў Facebook прэс-сакратар Вярхоўнага суда Юлія Ляскова.

На мінулым тыдні старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч распавёў, што па справе Коржыча праходзяць тры сяржанты. Паводле следства, яны давялі салдата да самагубства, але абвінавачаныя гэта адмаўляюць. Дарэчы, абвінавачваюць сяржантаў не ў давядзенні да самагубства, а ў "перавышэнні ўлады, якое пацягнула цяжкія наступствы", атрыманні хабару і паўторным атрыманні хабару, а таксама ў здзяйсненні крадзяжу.

У пачатку тыдня справа была перададзеная з пракуратуры ў Вярхоўны суд. У ёй больш за 30 тамоў. Аляксандра Коржыча знайшлі павешаным на тэрыторыі вайсковай часткі ў Печах у кастрычніку 2017 года. Следства разглядала тры версіі: забойства, самагубства і давядзенне да самагубства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі