Справу Юрася Іванюковіча Басманны суд Масквы вярнуў у пракуратуру
У Басманным судзе Масквы ў аўторак зноў разглядалася справа беларускага грамадзяніна Юрася Іванюковіча. 9 траўня мінулага года ён праходзіў каля беларускай амбасады і зрабіў
на яе шыльдзе надпісы “Жыве Беларусь!” і “БТ ілжэ”. Хлопца затрымалі,
супраць яго распачалі крымінальную справу.
Пасля беларуса даволі доўга судзілі, не маглі ў Маскве знайсці перакладчыка з беларускай мовы. У выніку, Іванюковіч быў аштрафаваны.
Адвакат Юрася Іванюковіча Станіслаў Маркелаў падаў на гэты прысуд скаргу. Вось што ён распавёў у інтэрв’ю Еўрарадыё:
“Пасля маёй скаргі (яна была задаволеная) зноў вярнулася справа ў Басманны суд Масквы. І зараз бок абвінавачання заявіў, што гэтая справа не можа разглядацца. Яе трэба вяртаць у пракуратуру. На мой погляд, гэта наша перамога”.
Зараз пракуратура мусіць вырашыць, крымінальнае злачынства ці адміністрацыйнае правапарушэнне здзейсніў беларускі грамадзянін.