Спяваць ці маліцца, калі вы #засталіся_дома, разважаюць Фёдарава і Цынман

Спяваць ці маліцца, калі вы #засталіся_дома, разважаюць Фёдарава і Цынман

Ужо відавочна, што так хутка, як спачатку ўсе спадзяваліся, Беларусь з каранавірусам не справіцца. І ўсё больш людзей сыходзіць на самаізаляцыю. Але самаізаляцыя гэта толькі людзям недасведчаным падаецца справай прывабнай. Маўляў, нарэшце дома пабуду, адпачну. Не ўсё так проста. Асабліва калі твой бізнес апынуўся пад пагрозай, а Бог на малітвы знішчыць каранавірус не спяшаецца адказваць...


#засталіся_дома — праграма Еўрарадыё, у якой мы гаворым з бізнесменамі і палітыкамі, артыстамі і экспертамі пра жыццё і працу ў новых абставінах. Пра тое, як у самаізаляцыі не з’ехаць з глузду, не згубіць сувязь з рэчаіснасцю і не абмяжоўваць свае інтарэсы канапай і лядоўняй.


Вядзе праграму рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук. Пра тое, чым яны займаюцца на каранціне, у жывым эфіры Еўрарадыё расказваюць уладальніца салонаў прыгажосці ў цэнтры Мінска, творчай прасторы "Месца" і бара "Сіняя каза" бізнесвумен Ксенія Фёдарава і выканаўца альтэрнатыўнай яўрэйскай музыкі, выкладчык традыцый і памочнік рабіна Пінхас “Pinhas” Цынман.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі