Вакалістка гурта Naka агалілася ў цэнтры Мінска і аблілася вадой (відэа)
Анастасія Шпакоўская распранулася дагала для ўдзелу ў дабрачынным флэшмобе.
Здымкі роліка праходзілі ля будынка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Горкага, у якім працуе Шпакоўская. Эстафету яна перадала сваім калегам.
Спявачка прыняла ўдзел у сусветнай акцыі Ice Bucket Challenge. Мэта гэтай акцыі — павысіць абазнанасць грамадства пра бакавы аміятрафічны склероз і дабрачыннае фінансаванне фондаў па даследаванні гэтай хваробы. Падчас флэшмобу людзі павінны абліць сябе вядром ледзяной вады і зрабіць ахвяраванне.
Відэа: Naviny.by