Спынена крымінальная справа, распачатая ў дачыненні блогера Кабанава

Спынена крымінальная справа, распачатая ў дачыненні блогера Кабанава

Спынена крымінальная справа, распачатая ў дачыненні блогера з Бярозы Аляксандра Кабанава. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook. Кабанаў — адзін з актывістаў, якія працяглы час пратэставалі супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце. Пра справу, распачатую ў дачыненні да яго, стала вядома ў пачатку сакавіка. Блогер не раскрываў яе падрабязнасці. Было вядома, што заяву напісаў міліцыянер з Бярозы.

"Крымінальная справа супраць мяне спынена, — піша Аляксандр Кабанаў. — Праз адсутнасьць складу злачынства". Для высвятлення гэтага спатрэбілася чатыры месяцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі