Стала вядома, чаму Дзевятоўскі пасля выбараў адрокся ад Лукашэнкі

Стала вядома, чаму Дзевятоўскі пасля выбараў адрокся ад Лукашэнкі

Tribuna.com раскапала гісторыю пра тое, як у жніўні 2020-га старшыня федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі адрокся ад Аляксандра Лукашэнкі.

Допіс "Лукашэнка не мой прэзідэнт" з'явіўся ў Фэйсбуку ад імя Дзевятоўскага 14 жніўня. У яго праўдзівасць многія паверылі не адразу: раней спартовец выказваўся вельмі лаяльна да ўлады і быў нават дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. 

Аднак у той жа дзень Дзвятоўскі сам пацвердзіў Tribuna.com, што гэта напісаў ён. А праз нейкі час стала вядома, што спартовец трапіў у лякарню, у верасні замест яго выбралі новага кіраўніка федэрацыі.

Як распавялі Tribuna.com людзі, абазнаныя ў сітуацыі, у першыя паслявыбарныя дні Вадзім Дзевятоўскі са старэйшым братам Алегам трапілі пад "хапун". Яны сядзелі ў кавярні ў цэнтры Мінска, куды пачалі забягаць ад "хапуна" пратэстоўцы. Пад гарачую руку амапаўцам трапілі і браты Дзевятоўскія. 

Іх у аўтазаку завезлі на Акрэсціна. Там браты зазналі фізічны і маральны гвалт. Алег Дзевятоўскі рабіў спробу суіцыду. Гэта моцна паўплывала на яго малодшага брата, які пасля гэтага адмовіўся прызнаваць уладу Лукашэнкі.

Цяпер Вадзім Дзевятоўскі амаль не з'яўляецца на публіцы і не кантактуе з прэсай.

Стала вядома, чаму Дзевятоўскі пасля выбараў адрокся ад Лукашэнкі
Той самы пост Вадзіма Дзевятоўскага ў Фэйсбуку

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі