Стала вядома, хто прадставіць Беларусь на конкурсе "Міс Свету — 2019"
На конкурсе "Міс Свету — 2019" Беларусь прадставіць мінчанка, студэнтка другога курсу Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ і другая віцэ-Міс Беларусь Анастасія Лаўрынчук, інфармуе БЕЛТА. У падрыхтоўцы ёй дапамагае Нацыянальная школа прыгажосці.
У канцы 2019-га конкурс "Міс Свету" пройдзе ў Тайландзе. Летась на ім нашу краіну прадстаўляла Марыя Васілевіч, якая была прызнаная самай прыгожай дзяўчынай Еўропы.