Стала вядома, у чым канкрэтна вінавацяць экс-кіраўніцу "Белсата"
Агнешка Рамашэўска-Гузы
Выданне Onet.pl апублічыла асноўныя абвінавачванні, выстаўленыя ліквідатарам TVP Даніэлем Горгашам супраць былой кіраўніцы тэлеканала "Белсат" Агнешкі Рамашэўскай-Гузы.
Паведамляецца, быццам кампанія без тэндару заключыла 248 кантрактаў і заказаў з IT-кампаніямі Шымона Пуача. Прычым значная іх частка нібыта так і не была выкананая. Паводле падлікаў Горгаша, ад такой супрацы "Белсата" з кампаніямі Пуача тэлеканал мог страціць 7 мільёнаў злотых. На яго думку, тэлеканал мог бы звяртацца непасрэдна да інтэрнэт-правайдараў без пасярэдніцтва кампаній Пуача. Паведамляецца, што следчыя пачалі расследаванне па заяве Горгаша.
У магчымых фінансавых парушэннях на "Белсаце" ліквідатар вінаваціць ўжо звольненую Агнешку Рамашэўску-Гузы і яшчэ дзевяць чалавек з кіраўніцтва. У іх ліку — Аляксей Дзікавіцкі, Беата Красіцкая і Вальдэмар Даманскі.
Паводле Горгаша, кампанія Пуача завышала цану на паслугі ў некалькі разоў у параўнанні з рынкавай. "а Шымон Пуач не меў неабходнай інфраструктуры, рэсурсаў і сродкаў для выканання гэтых паслуг". Падазрэнне ў яго выклікае і тое. што кампанія "размяшчаецца ў жылых памяшканнях, гэта значыць па адрасе, дзе пражывае Шымон Пуач".
Шымон Пуач — 37-гадовы выпускнік факультэта інфарматыкі Ваенна-тэхналагічнага ўніверсітэта. Акрамя свайго бізнесу ён з'яўляецца віцэ-прэзідэнтам Фонду "Być Bardziej". Да гэтага фонду, як піша Onet.pl, у 2015-2016 гадах меў дачыненне Пётр Мюлер — былы прэс-сакратар урада Матэвуша Маравецкага, а цяпер дэпутат Еўрапарламента ад партыі "Права і справядлівасць".
Шымон Пуач абвяргае заявы ліквідатара TVP. Ён кажа, што працаваць з "Белсатам" пачаў у 2015 годзе. Пуач сцвярджае. што ўсе паслыгі аказваў па рынкавым кошце. "Акрамя таго, я павінен паправіць, што не ведаю, адкуль узялося лік у 248 кантрактаў. Колькасць заключаных мною кантрактаў было ў некалькі разоў меншай", — дадае ён.
Пуач звяртае ўвагу, што ўсе заключаныя кантракты разглядаліся юрыдычным аддзелам і кантрольным аддзелам TVP — польскай тэлекампаніі, у якую ўваходзіць "Белсат".
Журналісты Onet.pl заяўляюць, што Рамашэўска-Гузы не адказала на просьбу партала пра інтэрв'ю. Сама яна пасля выхаду артыкула напісала ў сацсетках, што пастаянна даступная для сувязі па мабільным тэлефоне, але ні тэлефанавання, ні СМС не атрымлівала.
Szanowny Onecie @OnetWiadomosci Kolejny raz gdy ktoś z Mediòw “nie moźe się do mnie dodzwonić”. A ja ze względu na chorobę matki, która jest w szpitalu, mam komórkę stale przy sobie. Nie ma też na niej żadnego smsa od redakcji. Chyba to jednak wstyd robić zleceniówki (to się…
— A.Romaszewska (@ARomasze) July 19, 2024
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.