Стала вядома, у каго ў Мінску ў красавіку быў самы высокі заробак

У красавіку ў Мінску самы высокі сярэднемесячны заробак быў у арганізацыях, звязаных з вылічальнай тэхнікай (24 млн 873 тысячы 48 рублёў) і фінансавай дзейнасцю (14 млн 465 тысяч 237 рублёў). Пра гэта паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска.

У мінулым месяцы ў прамысловасці сталіцы сярэдні заробак склаў 7 млн 534 тысячы 700 рублёў, у будаўніцтве — 9 млн 446 тысяч 300 рублёў, у сельскай гаспадарцы — 6 млн 704 тысячы. У настаўнікаў сярэдні заробак у красавіку склаў 6 млн 322 тысячы 700 рублёў, у лекараў — 9 млн 435 тысяч 200 рублёў, у сярэдняга медперсаналу — 6 млн 600 тысяч 500 рублёў, інфармуе БЕЛТА.

Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі