Стала вядома, з якой фармулёўкай з пасады міністра звольнены Ігар Шуневіч
Ігар Шуневіч звольнены з пасады міністра ўнутраных спраў у запас "у сувязі з пагадненнем бакоў". Пра гэта гаворыцца ва ўказе Аляксандра Лукашэнкі №234 ад 11 чэрвеня 2019 года. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Як паведамляла Еўрарадыё, 10 чэрвеня Ігар Шуневіч заявіў журналістам, што падаў кіраўніку краіны рапарт аб адстаўцы.
Пасаду міністра ўнутраных спраў заняў Юрый Караеў, які да таго быў намеснікам міністра — камандуючым унутранымі войскамі. Кіраўнік дзяржавы пры прызначэнні перакваліфікаваў яго званне — з генерал-маёра ў генерал-маёра міліцыі.