Стала вядомая колькасць пацярпелых у інцыдэнце на мяжы Беларусі і Польшчы

Мігранты ў лагеры на беларуска-польскай мяжы / БЕЛТА​
Мігранты ў лагеры на беларуска-польскай мяжы / БЕЛТА​

Па меддапамогу пасля інцыдэнту на беларуска-польскай мяжы звярнуліся шэсць чалавек — трое бежанцаў і трое журналістаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на начальніка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Людмілу Кеда.

Прадстаўніца аблвыканкама таксама расказала, што ля стыхійнага лагера на беларуска-польскай мяжы цяпер дзяжураць дзве карэты хуткай дапамогі замест адной. У выпадку неабходнасці мігрантаў будуць дастаўляць у бальніцы Гродна.

Як паведамляла Еўрарадыё, падчас атакі мігрантаў з польскага боку быў паранены адзін з паліцэйскіх. Як мяркуецца, пасля ўдару прадметам у яго пералом костак чэрапа. Пацярпеламу аказваюць дапамогу, яго адправілі ў бальніцу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі