Стала вядомая праграма свята "Мова Фэст"

Стала вядомая праграма свята "Мова Фэст"

Стала вядомая праграма свята "Мова Фэст". Маштабнае мерапрыемства пройдзе ў суботу, 22 лютага, у мінскім культурным хабе "ОК16" (вуліца Кастрычніцкая, д. 16, к. 27; час працы: 13:00-22:00; уваход вольны), яно прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы. Арганізатар "Мова Фэста" — "Арт Сядзіба", якая пры падтрымцы генеральнага партнёра "Аліварыя" сабрала паўсотні беларускіх кампаній, арганізацый, творчых калектываў і ініцыятыў. Напрыклад, Еўрарадыё ў межах фэсту арганізуе дыскусію "Нацыянальная ідэя Беларусі".

"Мова Фэст" будзе адбывацца на шасці тэматычных пляцоўках. На іх пакажуць і раскажуць пра дасягненні беларускай мовы за апошняе дзесяцігоддзе, прадэманструюць вырабы, з'явы, мастацкія творы на роднай мове, прэзентуюць "разнапланавасць і разнастайнасць носьбітаў беларускай мовы".

Арганізатары абяцаюць моўны квэст з падарункамі. Будуць арганізаваныя вулічная пляцоўка "Смачна ў роце", пляцоўка ў бары "Мова Бар", адукацыйная пляцоўка "Годна", дзіцячая пляцоўка "Дуду", музычная пляцоўка "Шануем мову разам", прома-пляцоўка "Мова, грамадства, бізнес"

Афіцыйны хэштэг свята — #мовафэст.

Стала вядомая праграма свята "Мова Фэст"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі