Сталі вядомы даты цэнтралізаванага тэсціравання ў 2023 годзе
ЦТ у Беларусі / sb.by
Сталі вядомы даты цэнтралізаванага тэсціравання ў 2023 годзе. Яны вызначаны пастановай Міністэрства адукацыі (№ 100 ад 15 сакавіка), якая ў пятніцу апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале РБ. ЦТ стартуе 14 чэрвеня. Ва ўсе дні яно пачынаецца а 11-й.
Пастанова вызначае наступныя даты правядзення тэсціравання:
па беларускай мове — 14 чэрвеня,
па рускай мове — 16 чэрвеня,
па грамадазнаўстве — 18 чэрвеня,
па матэматыцы — 20 чэрвеня,
па біялогіі — 22 чэрвеня,
па замежных мовах — 24 чэрвеня,
па хіміі — 26 чэрвеня,
па фізіцы — 28 чэрвеня,
па гісторыі Беларусі — 30 чэрвеня,
па геаграфіі — 2 ліпеня,
па сусветнай гісторыі — 4 ліпеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.