Сталі вядомыя дзевяць краін, якія падтрымліваюць удар ЗША па Сірыі

Паводле слоў прадстаўніцы дзярждэпартамента Джэн Псакі, гэта — Аўстралія, Албанія, Косава, Канада, Данія, Францыя, Польшча, Румынія і Турцыя. Яны "публічна і ясна выказалі падтрымку амерыканскім ваенным дзеянням", адзначыла Псакі.



На сённяшні дзень ужо больш за 80 краін свету пагадзіліся з довадамі ЗША, што сірыйскія ўлады выкарысталі хімічную зброю супраць сваіх грамадзян, інфармуе РІА "Новости".
 

У сераду стала вядома, што сем краін ЕС гатовыя атакаваць Сірыю без мандата ААН. Раней на вайсковую інтэрвенцыю без дазволу Арганізацыі Аб'яднаных Нацый з еўрапейскіх краін пагаджалася толькі Францыя (аднак цяпер яна трапіла ў спіс краін, якія "ўдзельнічаць не будуць"). Да яе далучыліся Данія, Харватыя, Румынія, Грэцыя, Латвія і Кіпр. На мінулым тыдні канцлер Нямеччыны Ангела Меркель сказала, што яе краіна не будзе ўдзельнічаць у вайсковай аперацыі ў Сірыі без мандата NATO, ААН ці ЕС. Не ўхваліў планы атакі на Сірыю і парламент Вялікабрытаніі.

Кангрэс ЗША мусіць разгледзець пытанне аб атацы на Сірыю 9 верасня.

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі