З Сірыі эвакуявалі больш за 20 грамадзян Беларусі

Сірыя, снежань 2024-га

Сірыя, снежань 2024-га / Reuters

З Сірыі эвакуявалі 22 грамадзян Беларусі. Да змены ўлады ў краіне яны працавалі па камерцыйных кантрактах на Тышрынскай цеплавой электрастанцыі. Цяпер жа гэтыя людзі знаходзяцца ў Расіі, паведамляе ў пятніцу МЗС РБ. Адзначаецца роля ў эвакуацыі беларускіх дыпламатаў, якія працуюць у Бейруце, сталіцы Лівана. Якім чынам эвакуявалі грамадзян Беларусі, не ўдакладняецца.

Пра тое, што ў Сірыі чакае эвакуацыі вялікая група беларусаў, стала вядома днямі. Яны знаходзіліся ў адной з гасцініц Дамаска, з якой баяліся выходзіць. А грошы заканчваліся. Усе гэтыя людзі — мужчыны (будаўнікі і электрыкі), якія да падзення рэжыму Башара Асада працавалі па працоўных дамовах. Раней пасольства Беларусі ім не змагло дапамагчы з эвакуацыяй — саміх дыпламатаў з Сірыі вывезлі расіяне.

Паведамлялася, што ў Дамаску заставаліся 23 беларусы. У МЗС кажуць пра эвакуацыю 22 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі