Больш за 20 грамадзян Беларусі ў Сірыі чакаюць эвакуацыі

У Сірыі ў снежні змянілася ўлада

У Сірыі ў снежні змянілася ўлада / Reuters

23 грамадзяніны Беларусі ў Сірыі чакаюць эвакуацыі. Яны знаходзяцца ў адной з гасцініц Дамаска. Усе гэтыя людзі — мужчыны, якія да падзення рэжыму Башара Асада працавалі ў сірыйскай сталіцы па працоўных дамовах. Яны будаўнікі і электрыкі, піша "Зеркало".

Дзе менавіта працавалі беларусы, невядома. Пасля змены ўлады ў Сірыі яны апынуліся ў складанай сітуацыі. Пасольства Беларусі ім не змагло дапамагчы з эвакуацыяй — саміх дыпламатаў з Сірыі вывезлі расіяне. Тым не менш, МЗС РБ абяцае дапамогу, толькі невядома, калі гэта адбудзецца. А тым часам у мужчын заканчваюцца грошы. З гасцініцы яны выходзіць баяцца.

З аэрапорта Дамаска вылеты магчымыя толькі па спецдазволах. Такія абмежаванні будуць дзейнічаць яшчэ, як мінімум, тыдзень. Да мяжы з Ліванам ад Дамаска трэба праехаць каля 40 кіламетраў (у Бейруце з'явіўся часовы консульскі пункт пасольства Беларусі ў Сірыі). Але некаторыя дарогі разбураны, там таксама шмат узброеных людзей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі