Хворую на рак жонку Башара Асада не пусцяць лячыцца ў Вялікабрытанію

Асма Асад

Асма Асад / asmaalassad/Instagram

Асма Асад, жонка зрынутага сірыйскага дыктатара Башара Асада, не зможа вярнуцца ў Вялікабрытанію, піша Daily Mail са спасылкай на крыніцу.

49-гадовая Асма Асад нарадзілася ў Вялікабрытаніі. Таксама яна мае сірыйскі пашпарт. Паводле крыніцы Daily Mail, тэрмін дзейнасці брытанскага пашпарта Асмы Асад скончыўся ў 2020 годзе.

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Дэвід Лэмі раней заявіў дэпутатам, што прысутнасць Асмы ў краіне "не пажаданая". А міністр унутраных спраў Івет Купер сказала, што ўрад не пусціць Асму, бо такое рашэнне "не можа грунтавацца толькі на медыцынскіх прычынах".

Пасля зрынання рэжыму ў Сірыі Асма з мужам і трыма дзецьмі перабывае ў Маскве. У СМІ паведамлялі, быццам яна падала ў суд, каб ёй дазволілі пакінуць Расію і адправіцца ў Вялікабрытанію.

У 2019 годзе ў Асмы вылечылі рак грудзей. Але сёлета ў траўні ў яе дыягнаставалі востры міелоідны лейкоз — агрэсіўную форму рака касцявога мозгу і крыві. У СМІ пісалі, што яе даглядае бацька — вядомы лонданскі кардыёлаг Фаваз Ахрас. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі