Кіраўнік лукашэнкаўскага МЗС Рыжанкоў прыляцеў у Сірыю

Беларускі міністр Рыжанкоў прыбыў з візітам у Сірыю

Беларускі міністр Рыжанкоў прыбыў з візітам у Сірыю / sana.sy

У Сірыю з візітам прыбыла беларуская дэлегацыя на чале з міністрам замежных спраў Максімам Рыжанковым. Пра гэта піша сірыйскае інфармагенцтва Sana. Ні прэс-служба МЗС, ні беларускія дзяржаўныя СМІ пра гэты візіт пакуль не паведамляюць.

Паводле інфармацыі сірыйскага інфармагенцтва, Рыжанкоў у Дамаску сустрэўся з лідарам новай сірыйскай адміністрацыі Ахмедам аль-Шараа і кіраўніком службы разведкі Анасам Хатабам. У беларускую дэлегацыю ўвайшоў таксама былы амбасадар Беларусі ў Швецыі Дзмітрый Мірончык, які цяпер узначальвае Галоўнае ўпраўленне Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі МЗС.

Паведамляецца, што падчас сустрэчы абмяркоўвалася двухбаковая супраца ў галіне бяспекі, палітыкі і эканомікі. Таксама закранулі тэму рэгіянальных і міжнародных падзей і іх уплыў на сітуацыю ў рэгіёне.

Па даручэнні Лукашэнкі Рыжанкоў уручыў сірыйскаму лідару сертыфікаты на 50 аўтобусаў МАЗ. Іх зробяць і адправяць у Сірыю цягам бліжэйшых трох месяцаў. 

Раней афіцыйны Мінск супрацоўнічаў з рэжымам Башара Асада. Пасля дзесяцігадовай грамадзянскай вайны Асад у снежні 2024-га ўцёк з Сірыі ў Расію. Але нават калі рэжым Асада быў ужо на мяжы краху, лукашэнкаўскае МЗС выказвала яму падтрымку "ў сувязі з нападамі тэрарыстычных фармаванняў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі