Сталі вядомыя саперніцы беларусак на Уімблдоне
Адзін з самых прэстыжных турніраў "Вялікага шлема" стартуе ў Лондане 29 чэрвеня.
Сталі вядомыя саперніцы беларусак на Уімблдоне. Вікторыя Азаранка (у яе 23-е месца ў рэйтынгу WTA) у першым раўндзе згуляе з эстонкай Анэт Контавейт (143). Вольга Гаварцова (122-е месца ў рэйтынгу) сустрэнецца з румынкай Андрэа Міту (70), Аляксандра Сасновіч (136) згуляе з кітаянкай Лінь Жу (116-е месца ў рэйтынгу), інфармуе "Прессбол". Адзначым, што Сасновіч упершыню выступіць у асноўнай сетцы Уімблдона.
Адзін з самых прэстыжных турніраў "Вялікага шлема" стартуе ў Лондане 29 чэрвеня.
Фотафакт: Азаранка на вечарынках Уімблдона ў 2013, 2014 і 2015 гадах
Фота: ria.ru