Сталі вядомыя сапернікі "Мінска" і "Шахцёра" ў Лізе Еўропы
У 2-м кваліфікацыйным раўндзе гэтага кантынентальнага футбольнага турніра.
"Мінск" згуляе з мальційскай "Валетай", матчы пройдуць 18 ліпеня ў гасцях і 25 ліпеня ў Жодзіне. У 1-м раўндзе "Валета" перайграла клуб з Сан-Марына "Ла Фіярыта" — 3:0 і 1:0.
Салігорскі "Шахцёр" сустрэнецца з клубам "Мілсамі" з Малдовы. Матч на сваім полі адбудзецца 18 ліпеня, а ў гасцях — 25-га. Сапернікі гарнякоў у 1-м раўндзе перамаглі "Дзюдзеландж" з Люксембурга — 1:0 і 0:0.
Нагадаем, у Лізе Еўропы працягвае выступленне і мінскае "Дынама", якое ў першым раўндзе двойчы разграміла літоўскі клуб "Круоя" — 3:0 і 5:0. 18 ліпеня дынамаўцы прымуць на сталічным стадыёне "Трактар" харвацкі клуб "Лакаматыў" (Заграб).