Станіслаў Шушкевіч прэзентаваў у Гомелі свае мемуары (фота)

14 сакавіка Станіслаў Шушкевіч прэзентаваў у Гомелі аўтабіяграфічную кнігу “Маё жыццё, крах і ўваскрошанне СССР”. Першы кіраўнік незалежнай Беларусі імкнуўся раскрыць у кнізе памылкі, якія не варта паўтараць моладзі. Менавіта моладзі і прысвячаюцца мемуары.

Сам жа Станіслаў Шушкевіч лічыць, што памыляўся толькі ў адзіным — у людзях, бо ўспрымаў іх лепшымі, чым яны аказваліся насамрэч. Шушкевіч патлумачыў свой эталон інтэлігента: ён мусіць не толькі быць адукаваным чалавекам, але і не здраджваць сваім прынцыпам. Сам мемуарыст паспрабаваў паказаць інтэлігентаў, якія шмат чым спакусіліся, займеўшы пэўныя пасады.

Шэраг персон, якія дакрануліся ў свой час да палітыкі, згадваецца ў кнізе. Але аўтар спадзяецца дажыць і да другога выдання, бо, па яго словах, “яшчэ ёсць каго аблаяць”. Праўда, кажа Шушкевіч, “у далікатнай форме”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі