Старшыні канцэрна "Беллегпрам" выставілі абвінавачванне ў атрыманні хабару
Следчы камітэт працягвае расследаваць крымінальную справу супраць службовых асобаў канцэрна "Беллегпрам".
Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта.
Следства выявіла, што старшыня канцэрна Мікалай Сучкоў і дырэктар Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыкі Валянціна Вянскоўская сістэматычна атрымлівалі грашовыя ўзнагароды ад прадстаўнікоў шэрагу суб'ектаў гаспадарання. Грошы ім давалі за вырашэнне пытанняў пра пастаўкі абсталявання ў рамках мадэрнізацыі прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у структуру "Беллегпрама". Нагадаем, раней у каментары Еўрарадыё эканаміст Леанід Заіка выказваў меркаванне, што абвінавачанне Мікалаю Сучкову будзе звязана з мадэрнізацыяй.
Старшыні канцэрна выставілі абвінавачванне ў атрыманні хабару. Дырэктарка Слонімскай камвольна-прадзільная фабрыкі застаецца ў статусе падазраванай. Абое яны застаюцца пад вартай.
На фота vetka.by — Мікалай Сучкоў